wd wp Пошук:

Падрось

Падро́сь[1] (трансліт.: Padroś, руск.: Подрось) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя

У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 124 жыхары. У 1914 г. 43 двары, 248 жыхароў.

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 50 двароў, 88 жыхароў.

Памятныя мясціны

Каля вёскі курганны могільнік, ранняе Сярэднявечча (XI—XII ст.). За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Піскаж, 7 курганаў. Насыпы дыяметрам 4-6 м, вышынёй 0,4-0,9 м. У 3 насыпах пахавальны абрад трупаспаленне, у астатніх — трупапалажэнне. Знойдзены ўпрыгажэнні (скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, пацеркі, фібула), прылады працы (2 жалезныя нажы, шыфернае прасліца, абломак жалезнага сярпа).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт По́дрась

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Краснасельскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна