wd wp Пошук:

Падлессе Камянецкае

Падле́ссе Камяне́цкае[1] (трансліт.: Padliessie Kamianieckaje, руск.: Подлесье Каменецкое) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — р. Каменка (прыток р. Мухавец).

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1858 годзе ўласнасць графіні Краснінскай. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, карчма.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску. У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас, які аб’яднаў 37 гаспадарак.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Падлессе Камянецкае
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Мухавецкі сельсавет