wd wp Пошук:

Падзяменне

Падзяме́нне[1] (трансліт.: Padziamiennie, руск.: Подземенье) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Кобрына, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Брэст-Гомель, за 70 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын-Іванава.

Гісторыя

Вядома з XVI ст. як сяло Падзімнае ў Троцкім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ. У 1563 годзе Падзімная — сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак. У 1597 годзе сяло Кобрынскай эканоміі; 8 валок сяла нададзена мяшчанам з Гарадца.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. Уладанне Гарадзецкага касцёла.

У 1848 годзе Падзяменне — маёнтак, у склад якога ўваходзіў фальварак з жылымі і гасп. пабудовамі, сельскім хлебазапасным магазінам; і вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі размешчаны цераспалосна з зямлёй фальварка. Вяскоўцы былі праваслаўнага веравызнання і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі).

У 1886 г. вёска ў Іласкай вол., заезны двор.

У 1897 годзе 1222 дзес. зямлі. У 1897 г. 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін. За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах.

У Вялiкую Айчынную вайну 28.11.1942 года акупанты расстралялі 30 мірных жыхароў вёскі, пахаваны на могілках (у 1985 годзе ўстаноўлены абеліск).

У 1949 годзе 71 гаспадарка аб’ядналася ў калгас імя М. Ю. Лермантава (старшыня А. М. Нічык).

У 1999 годзе ў складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага, з 2004 года — ААТ «Гарадзец-Агра» з цэнтрам у Гарадцы.

Дэмаграфія

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Падзымэ́нне
  2. Брестская область // Итоги переписи населения 2009 года.
  3. Городецкий сельсовет на сайте Кобринского райисполкома.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Кобрынскага раёна