Падго́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгорная.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гавінавіцкі сельсавет у складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утвораны. Цэнтр — вёска Гавінавічы. З 14 кастрычніка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Гавінавічы, атрымала назву Падгорная[2]. 1 жніўня 1964 года Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1000 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы[5].