Падбярэ́зь[1] (трансліт.: Padbiareź, руск.: Подберезь) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.
Да 25 мая 1967 года вёска ўваходзіла ў склад Багданаўскага сельсавета[2], да 30 кастрычніка 2009 года — цэнтр Падбярэзскага сельсавета[3].
Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўночны захад ад Валожына, за 95 км ад Мінска[4].