wd wp Пошук:

Павільён ВДНГ Беларусі

Павільён ВДНГ Беларусі — колішні будынак у Мінску, які размяшчаўся па вуліцы Янкі Купалы, на беразе Свіслачы.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1968 годзе па праекце С. Баткоўскага, Ю. Градава, Л. Левіна. Архітэктараў вінавацілі і ў марнатраўстве, і ў безгустоўшчыне[1].

У савецкія часы ў выставачным павільёне пабывалі прэм’ер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, генеральны сакратар Французскай камуністычнай партыі Жорж Маршэ, прэзідэнт Анголы Жазэ Эдуарду Душ Сантуш і іншыя вядомыя асобы[1].

У 2017 годзе будынак знеслі, а для арганізацыі выставак задзейнічалі іншыя пляцоўкі: адміністрацыйны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14, а таксама гандлёва-лагістычны цэнтр «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца, спартыўныя комплексы Футбольны манеж і «Мінск-Арэна»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Полвека с «Белэкспо». Лучшие выставки и легендарные события. 17 декабря 2018, 08:51
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сяргея Баткоўскага
Катэгорыя·З’явіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Мінска
Катэгорыя·Вуліца Янкі Купалы (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Юрыя Градава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1968 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі мадэрнізму