wd wp Пошук:

Павуціннік

Павуціннік, Павуцінавік[1] (Cortinarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства павуціннікавых.

Апісанне

Гумусавыя сапрафіты або мікарызаўтваральнікі. Шапка гладкая, валакністая, лускаватая, каляровая, зрэдку белая. Мякаць тоўстая. Гіменафор пласціністы, пласцінкі пераважна прырослыя. Ножка цэнтральная, тонкая або тоўстамясістая, каля асновы з валакністымі паяскамі або кольцамі (рэшткі павуціністага частковага покрыва).

Віды і экалогія

На Беларусі 75 відаў. Найбольш пашыраныя павуціннік слізісты, або слімак (Cortinarius mucosus), павуціннік фіялетавы, або сінюха (Cortinarius violaceus), прыбалатуха (Cortinarius armillatus), таўстуха (Cortinarius esculentus); растуць у хвойных і лісцевых лясах у жніўні — кастрычніку.[2]

Большасць відаў — ядавітыя грыбы, ёсць ядомыя (напрыклад, таўстуха (Cortinarius esculentus)).

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павуціннік
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS