Паветы Рэспублікі Малдова — адміністрацыйны падзел Рэспублікі Малдова, які існаваў у 1999-2002 гадах.
У 1998 годзе дэпутаты Парламента Рэспублікі Малдова прынялі ў першым чытанні законапраект пра ўнясенне змен і дадаткаў у закон «Пра мясцовае публічнае кіраванне» ад 6 лістапада 1998 года. Дакумент вызначаў размежаванне кампетэнцый сёл (камун), гарадоў (муніцыпіяў) і раёнаў.
З 1 студзеня 1999 года і да 29 студзеня 2002 года Рэспубліка Малдова была падзелена на 9 (з 22 кастрычніка 1999 года — 10) паветаў, 1 муніцыпальнае і 2 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні.
29 студзеня 2002 года тагачаснай парламенцкай большасцю быў прыняты новы закон пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад.
Тэмы гэтай старонкі (1):