wd wp Пошук:

Паветраная навігацыя

Паветраная навігацыя (аэранавігацыя) — навука аб метадах і сродках кіравання паветранага судна (ПС) па заданай або аператыўна выбіранай прасторава-часавай траекторыі. Пры вырашэнні задач паветранай навігацыі ПС разглядаецца ў якасці кропкавага аб’екта, месцазнаходжанне якога супадае з цэнтрам масы ПС, і такім чынам задачы навігацыі зводзяцца да задач па кіраванні рухам цэнтра мас ПС.

Базавымі паняццямі аэранавігацыі з’яўляюцца параметры руху (навігацыйныя элементы) — велічыні, веданне якіх неабходна для выканання (рэалізацыі) задач паветранай навігацыі. У агульнай пастаноўцы параметрамі руху з’яўляецца мноства каардынат ПС і іх вытворных, парадак якіх залежыць ад патрабаванай дакладнасці самалётакіравання, а наменклатура — ад выбару сістэмы каардынат.

Задачы аэранавігацыі

Вызначэнне навігацыйных элементаў лятальнага апарата, такіх як:

Кантроль і выпраўленне шляху: (з выхадам на ЛЗН або ў ППМ (паваротны пункт маршруту), у залежнасці ад ЛБУ):

Пракладка і пералік (злічэнне) шляху:

Пабудова аптымальных маршрутаў для дасягнення пункта прызначэння:

Аператыўная карэкцыя маршруту ў час палёту:

Вызначэнне навігацыйных элементаў руху лятальнага апарата

Для вызначэння навігацыйных элементаў ужываюцца розныя тэхнічныя сродкі:

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Авіяцыйныя тэрміны