Паверхневыя воды — воды сушы, якія пастаянна або часова знаходзяцца на зямной паверхні ў форме розных водных аб’ектаў у вадкім (вадацёкі, вадаёмы) і цвёрдым (ледавікі, снежнае покрыва) стане.
Згодна з Правіламі[Крыніца?] аховы паверхневых вод ад забруджвання канцэнтрацыя шкодных рэчываў не павінна перавышаць 0,25 мг/л для вадаёмаў гаспадарча-пітнога значэння і 0,75 мг/л для вадаёмаў рыбагаспадарчага значэння.