.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Павел VI (італ.: Giovanni Battista Montini), Папа Рымскі (21 чэрвеня 1963 — 6 жніўня 1978).
Працягнуў і завершыў (1965) працу Другога Ватыканскага сабору. Скараціў абавязковы для ўсіх католікаў еўхарыстычны пост з трох гадзінаў да адной[6]. Ухваліў стварэнне сталага дыяканату для свецкіх асоб. Увёў новыя правілы ў царкоўны год і новы літургічны каляндар. Увёў дапушчэнні, якія палягчаюць утварэнне між-канфесійных шлюбаў.
Першы Папа за некалькі стагоддзяў, які быў у замежных падарожжах. У 1964 наведаў Святую Зямлю, Індыю. 4.10.1965 выступаў на форуме ААН у Нью-Ёрку. Быў у Турцыі, Калумбіі, Швейцарыі. У 1969 наведаў Афрыку (Уганда), у 1970 — Азію, Аўстралію, Акіянію. Быў з пілігрымствам у Фаціме, пацвердзіў сапраўднасць яўленняў.
Правёў серыю сустрэч з канстанцінопальскім патрыярхам Афінагорам, вынікам сустрэч стала адкліканне абедзвюмя цэрквамі ўзаемных экскамунікацый (1965).