wd wp Пошук:

Павел Яфімавіч Дыбенка

Павел Яфімавіч Дыбенка (руск.: Па́вел Ефи́мович Дыбе́нко, 16(28).2.1889 — 29 ліпеня 1938) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 2-га рангу (1935). Член Камуністычнай партыі з 1912.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У рэвалюцыйным руху з 1907 года, з 1911 года на Балтыйскім флоце, адзін з кіраўнікоў антываеннага выступу матросаў на лінкоры «Імператар Павел I» у 1915 годзе. Пасля 6-месячнага зняволення адпраўлены на фронт, затым зноў арыштаваны за антываенную прапаганду і вызвалены Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Быў членам Гельсінгфорсага савета, з красавіка 1917 года старшыня Центрабалта. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, член Петраградскага ВРК; кіраваў фарміраваннем і адпраўкай у сталіцу атрадаў рэвалюцыйных матросаў і баявых караблёў. Пры наступленні войскаў Краснова-Керанскага на Петраград камандаваў атрадамі пад г. Гатчына і Краснае Сяло. З 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 па сакавік 1918 года ў складзе СНК — член калегіі Наркамата па ваенных і марскіх справах, затым наркам па марскіх справах. Падчас германскай інтэрвенцыі ў лютым 1918 года камандаваў атрадам пад Нарвай. З лета 1918 года на падпольнай працы ва Украіне, у жніўні 1918 года быў арыштаваны, але ў кастрычніку яго абмянялі на палонных нямецкіх афіцэраў. У канцы 1918 года камандаваў групай савецкіх войскаў на Екацярынаслаўскім напрамку, з лютага 1919 года — 1-й Задняпроўскай дывізіяй, затым — Крымскай арміяй, а пасля пакідання ў 1919 годзе Крыма — 37-й стралковай дывізіяй. Камандуючы Зводнай дывізіяй, удзельнічаў у падаўленні Кранштацкага паўстання 1921. Скончыў Ваенную акадэмію (1922). У 1928—1938 гадах камандуючы войскамі Сярэднеазіяцкай, Прыволжскай і Ленінградскага ваенных акругаў. Быў членам РВС СССР, членам ЦВК СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121954005 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Украіны
Катэгорыя·Военачальнікі Украіны
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР
Катэгорыя·Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навазыбкаве
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі