wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Ларчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларчык. Павел Уладзіміравіч Ларчык (нар. 17 красавіка 1997) — беларускі музыкант (гітара), палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Біяграфія

Нарадзіўся і жыў у Гомелі.

Ларчык грае на гітары, свае кампазіцыі і кавер версіі вядомых песен ён выкладаў на свой канал на Youtube.

Палітычны пераслед

Павел Ларчык быў затрыманы 1 сакавіка 2021 супрацоўнікамі Следчага камітэту паводле абвінавачвання ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэксу РБ — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Абвінавачванне грунтавалася на тым, што Ларчык удзельнічаў у Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года ў Гомелі, падчас якога рухаўся ў складзе калоны разам з іншым палітвязнем, Аляксеем Губічам, меў дзяржсцяг узору 1994 года, і калі міліцыянты пачалі затрымліваць людзей, у тым ліку і Ларчыка, ён нібыта ўчыніў гвалт над інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым, «нанёс яму тры ўдары нагой — у апошняга былі крывападцёкі»[1].

21 чэрвеня 2021 ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзя Алеся Осіпава пачала разглядаць крымінальную справу Паўла Ларчыка. Пацярпелы міліцыянт Шапавалаў не стаў выстаўляць пазоў за маральную шкоду. Быў прагледзены відэазапіс падзей на маршы і затрымання Ларчыка (пацярпелы Шапавалаў спрабаваў затрымаць Ларчыка ззаду, Ларчык не бачыў, хто спрабуе яго схапіць), таксама заслуханы высновы медэкспертызы, згодна з якімі пашкоджанні Шапавалава не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя і страты працаздольнасці, таксама медэкспрет адзначыў, што не ўяўляецца магчымым сцвердзіць, ці маглі цялесныя пашкоджанні ўтварыцца пры абставінах, пазначаных Шапавалавым, таму што ён ў сваіх паказаннях не дэталізаваў, у якія вобласці галавы наносіліся ўдары[1]. Нягледзячы на гэта, пракурор Кружнова запрасіла для Ларчыка тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, і 9 ліпеня суддзя Осіпава прызнала Ларчыка вінаватым і прысудзіла яму тры гады калоніі[2].

29 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі ПЭН-цэнтр, апублікавалі супольную заяву, у якой прызналі Паўла Ларчыка палітычным зняволеным[3].

Прысуджаны тэрмін Ларчык адбывае ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

Зноскі

  1. 1 2 Гамельчука пачалі судзіць за «тры ўдары нагой» міліцыянту падчас аднаго з маршаў (бел.)
  2. Тры гады калоніі — за «тры ўдары нагой» міліцыянту падчас аднаго з маршаў (бел.)
  3. Заява аб прызнанні Паўла Ларчыка палітычным зняволеным (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе