wd wp Пошук:

Павел Трацяк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трацяк.

Павел Трацяк (1 мая 1974, Гродна) — музыка, гітарыст, удзельнік гурта «J:морс». З 2014 па 2020 гады гітарыст гурта «Brutto». У 2016—2020 гадах гітарыст і бэк-вакаліст гурта «Ляпіс-98».

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па класе гітары. У 1999 годзе — Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе гітары. З 1999 па 2002 гады працаваў выкладчыкам.

На сцэне пачаў выступаць яшчэ ў школе. Дэбютаваў на сур’ёзным узроўні ў якасці гітарыста гурта «Мантана» (2000—2002 гг.), куды яго прывёў на замену сабе Раман Арлоў. Там жа граў Дзяніс Варанцоў.

З групай «J:морс» Трацяк пачаў супрацоўнічаць у якасці сесійнага музыкі яшчэ ў 2005 годзе, падчас запісу альбома «Апрель» (песні «Апрель», «Снилось»). Супрацоўніцтва працягнулася на альбомах «Босиком по мостовой» (2006) і «Адлегласць» (2007). Нязменным удзельнікам групы стаў падчас працы над альбомам «Аквамарын» (2009).

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·J:морс
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі