У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Южык.
Павел Южык (4 сакавіка 1874, в. Новааляксандраўка (Вётхава), Смаргонскі раён — 16 сакавіка 1944, в. Новааляксандраўка) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, мастак.
Нарадзіўся ў сям’і былога садоўніка аранжарэі князя Агінскага, Тамаша Захаравіча Южыка і яго жонкі, хатняй гаспадыні Марыі Фадзееўны.
Атрымаў пачатковую адукацыю ў царкоўна - прыхадской школе в. Міхневічы. Да Першай сусветнай вайны скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў на Вілейшчыне. Пазней вучыўся ў Віленскай школе малюнку І. П. Трутнева(руск.) бел. і мастацкім вучылішчы Пензы.
У 1915 годзе працаваў у канцэлярыі Віленскай дырэкцыі народных вучэльняў.
У 1920-я выкладаў маляванне ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1926 годзе ўвайшоў у склад Віленскага беларускага Нацыянальнага Камітэта.
Першая персанальная выстаўка твораў П. Южыка адбылася ў 2009 (Мінск)[3].