wd wp Пошук:

Павел Сямёнавіч Лунгін

Павел Сямёнавіч Лунгін (нар. 12 ліпеня 1949, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст, лаўрэат Канскага кінафестывалю (1990), Народны артыст Расіі (2008).

Біяграфія

У 1971 годзе скончыў аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі МДУ. У гэтым жа годзе ў яго нарадзіўся сын Аляксандр (у будучыні — прадзюсар і кінарэжысёр). У 1980 годзе Павел Лунгін скончыў рэжысёрскае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня Г. Данелія, М. Львоўскага).

У кіно Павел Лунгін дэбютаваў як сцэнарыст ў 1976 годзе — сямейным фільмам «Уся справа ў браце», які распавядае гісторыю двух братоў, адзін з якіх прыкладны вучань, а другі — вісус і лайдак. Затым паводле яго сцэнарыяў былі зроблены карціны «Канец імператара тайгі» (1978) і «Непераможны» (1983). Першы фільм прайгравае адну з малавядомых старонак біяграфіі Аркадзя Гайдара (Голікава), калі ён, юнаком быў прызначаны камандзірам атрада ЧАПа (частак адмысловага прызначэння); а другі распавядае гісторыю былога чырвонаармейца Андрэя Хромава, апантанага ідэяй стварэння новага віду барацьбы — самаабароны без зброі. Таксама па сцэнарыях Паўла Лунгіна былі зняты такія фільмы, як камедыйная меладрама «Усё наадварот» (1981), драмы «Спадарожнік» (1986) і «Хрысціяне» (1987), гістарычная драма «Усходні раман» (1992).

З пачатку 1990-х гадоў жыве ў Францыі.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[6].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133818381 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Pavel Lungin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pavel Lungin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133818381 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Народныя артысты Расіі
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў