wd wp Пошук:

Павел Рыгоравіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. Павел Рыгоравіч Казлоўскі (3 (16) снежня 1911, Санкт-Пецярбург — 19 снежня 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1974).

Біяграфія

Да 1941 года вучыўся ў Віленскім універсітэце, працаваў рэпетытарам і сакратаром у адваката ў Вільні. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанах у Вілейскай вобласці. 3 1944 года ў Пракуратуры БССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1960 годзе. У 1957—1986 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Навуковыя даследаванні

Даследаваў гісторыю сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі XVII—XVIII ст. Аўтар прац па крыніцазнаўстве і дэмаграфіі беларускай вёскі. Член аўтарскага калектыву «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), адзін з рэдактараў і складальнікаў серыі зборнікаў дакументаў «Інвентары магнацкіх уладанняў Беларусі XVII—XVIII стст.» («Маёнтак Смаргонь», 1977, «Маёнтак Цімкавічы», 1982). Адзначыў высокую культуру гаспадарання на беларускай вёсцы ў XVII—XVIII ст., што не саступала ўзроўню суседніх краін. Аспрэчыў памылковыя і тэндэнцыйныя меркаванні аб заняпадзе сельскай гаспадаркі Беларусі напярэдадні далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Адзін з перакладчыкаў на беларускую мову кнігі «Літоўская гаспадыня» (1993).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня