wd wp Пошук:

Павел Пятровіч Буцько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буцько. Павел Пятровіч Буцько (14 лютага 1901, в. Калядзічы, Пружанскі раён — ?) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст[1].

Біяграфія

Член КПЗБ з 1924 года. Адзін са стваральнікаў арганізацый КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяводстве. У 1925—1927 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць заключаны ў турму. У 1927 годзе уцёк за мяжу, на падпольнай рабоце ў Кампартыі Кубы[1].

Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі, капітан у інтэрнацыянальнай брыгадзе (1937-38). Вярнуўшыся на Кубу, працаваў у апараце ЦК Кампартыі. З 1949 года на радзіме[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бутько Павел Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Кубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Байцы інтэрбрыгад