wd wp Пошук:

Павел Антонавіч Пякарскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пякарскі. Павел Антонавіч Пякарскі (15 сакавіка 1889, Віленская губерня — 2 мая 1954, Вільня) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар.

Біяграфія

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу (1911-15), дзе быў абраны старшынёй беларускага культурна-асветнага гуртка. Пасвячоны ў святары ў 1914. З 1915 на пасадзе вікарыя ў Беластоку, выкладаў Закон Божы ў мясцовых навучальных установах. На правах ганаровага госця ўдзельнічаў у пасяджэннях школьнай камісіі польскага епіскапата (1919). У 1925 прызначаны кіраўніком Ашмянскага дэканата і пробашчам у парафіі Жупраны. У 1932 абраны ў сінадальную Кансультатыўную раду святароў пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Выконваў святарскія абавязкі ў Віленскай архідыяцэзіі.

Магіла Паўла Пякарскага на могілках Роса, 2022 г.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка