wd wp Пошук:

Павел Аляксеевіч Громаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Громаў. Павел Аляксеевіч Громаў (20 кастрычніка 1924, в. Цімошкіна, Кальчугінскі раён, Уладзімірская вобласць — да 2009, в. Цімошкіна, Кальчугінскі раён, Уладзімірская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1962).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Цімошкіна Уладзімірскай вобласці ў сям’і протаіерэя Аляксея Сяргеевіча Громава. Меў брата Сяргея[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1957 па 1985 г. — галоўным архітэктарам сектара, старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1954 года. Пражываў у Мінску, пасля выхаду на пенсію вярнуўся на радзіму. Пахаваны за алтаром мясцовай Дабравешчанскай царквы, дзе хавалі яго продкаў-святароў[2].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы Магілёўскай шашы (1952), эксперыментальнага жылога раёна па вул. Валгаградскай (1957) у Мінску, генплан Салігорска, ПДП мікрараёна Машэкаўка ў Магілёве (1958), эксперыментальны ПДП цэнтра і жылога раёна Барысава (1967).

Больш за 70 навуковых прац у вобласці планіроўкі і забудовы жылых тэрыторый, структуры жыллёвага фонду, дэмаграфічнага складу, архітэктуры жылля ў гарадах БССР, у т.л.: «Мікрараёны Беларусі» (1963), «Новыя гарады Беларусі» (1966), «Рэкамендацыі па планіроўцы, забудове і пераўтварэнні гарадоў з улікам асваення поймавых і забалочаных тэрыторый» (1981), «Архітэктурна-планіровачная і тыпалагічная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987), «Добраўпарадкаванне і азеляненне жылых зон мікрараёнаў масавага жыллёвага будаўніцтва ў гарадах Беларускай ССР» (РКН 36-87) — усё ў аўтарскім калектыве.

Узнагароды

Зноскі

  1. Благовещенский погост
  2. Благовещенский погост

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ва Уладзімірскай вобласці