wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Лаўрэнка

Павел Іванавіч Лаўрэнка (17 чэрвеня 1912, Растоў-на-Доне — 2002) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1972). Кандыдат тэхнічных навук (1959), прафесар (1977).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў грамадзянскага паветранага флоту ў 1937 годзе. Працаваў кіраўніком будаўніцтва комплексу Мінскага аэрапорта і авіярамзавода, з 1956 года — выкладчык, загадчык кафедры, дэкан будаўнічага факультэта, да 1992 года прафесар кафедры эканомікі будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Член КПСС з 1944 года. Пражываў у г. Мінск.

Дзейнасць

Удзельнічаў у праектаванні жылога пасёлка Мінскага аэрапорта (19491955).

Мае публікацыі, у т.л. падручнікі «Эканоміка архітэктурнага праектавання» (Мінск, 1971, з А. І. Трушкевіч), «Арганізацыя планавання і кіравання праектаваннем і будаўніцтвам» (Мінск, 1985).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1949), медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Інжынеры-будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Дэканы будаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне