Пабурэнне лубіну[1] — хвароба лубіну, выкліканая вірусам агурочнай мазаікі.
Пашкоджвае лубіны жоўты (Lupinus luteus), вузкалісты (Lupinus angustifolius) і белы (Lupinus albus). Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца заражанае насенне лубіну, розныя віды культурных раслін ці пустазелля[1].
Хвароба найбольш ярка праяўляецца ў фазе цвіцення лубіну. Пашкоджаныя расліны адстаюць у росце, робяцца шклопадобна-бледнымі і вельмі кволымі, цэнтральны кветанос кручкападобна выгінаецца, на сцябле з’яўляюцца бурыя некратычныя палосы[1].
Расліны, заражаныя да фазы бутанізацыі, гінуць, пры больш познім заражэнні ўраджай зніжаецца амаль на 90%.
Меры барацьбы такія ж, як і з вузкалістасцю лубіну[1]. Асноўныя мерапрыемствы складаюцца ў раннім пасеве здаровага насення і прасторавай ізаляцыі ад шматгадовых бабовых раслін, знішчэнне пустазелля — рэзерватараў віруса[1]