wd wp Пошук:

Паала Учэла

Паала Учэла (італ.: Paolo Uccello, сапраўднае імя Паала дзі Дона, італ.: Paolo di Dono; 1397 — 10 снежня 1475) — італьянскі матэматык і жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, адзін са стваральнікаў навуковай тэорыі перспектывы. Рабіў мазаікі, партрэты, станковыя карціны. Праславіўся сваімі фрэскамі і працамі па вывучэнні мастацкай перспектывы.

Біяграфія

Эскіз келіха
«Бітва пры Сан-Рамана(руск.) бел.».

Сучаснік Мазача, працы якога аказалі на яго вялікі ўплыў. Жыў і працаваў у Фларэнцыі, Венецыі. Адзін з майстроў майстэрні Ларэнца Гіберці(укр.) бел.. Па дакументах, у 1415 годзе прыняты ў цэх лекараў, дзе былі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў. З 1424 года ў братэрства Св. Лукі, апекуна мастакоў.

Як рознабаковы майстар, выканаў некаторыя мазаікі ў саборы Святога Марка ў Венецыі. Там доўга захоўвалася візантыйская традыцыя ўбрання храма менавіта мазаікамі. У вільготным клімаце Венецыі фрэскі хутка псаваліся, і тут развіліся мазаікі і алейны жывапіс як доўгатрывалыя мастацкія тэхнікі.

Першай датаванай 1436 годам мастацкай працай Учэла лічаць фрэску — конны манумент(руск.) бел. кандацьеру Джону Хоквуду(руск.) бел., англічаніну на італьянскай службе.

Прыблізна з сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 40-х гг. XV ст. працаваў над цыклам фрэсак у царкве Санта-Марыя-Навэла(руск.) бел. на сюжэты са Старога Запавету. У 1456 г. па запрашэнні Козіма Медычы прыступіў да ўпрыгожвання палаца, пабудаванага Мікелоца, — зрабіў тры карціны «Бітвы пры Сан-Рамана(руск.) бел.», у якіх адлюстраваў эпізоды бітвы 1432 года(руск.) бел., дзе фларэнтыйцы атрымалі перамогу над войскамі Сіены(руск.) бел..

Акрамя трох станковых работ «Бітвы» заслугоўваюць увагі партрэты пэндзлю Учэла.

Для многіх работ Учэла характэрная казачнасць, вытанчаная дэкаратыўнасць, маляўнічасць і фантастычнасць; шэраг работ авеяны духам куртуазнасці(руск.) бел.. Напрыклад, карціна «Святы Георгій пераадольвае Цмока(фр.) бел.» выглядае нязграбнай, нерэальнай і кампраміснай, таму што мастак няўдала спрабаваў аб’яднаць кананічны абраз з найноўшымі знаходкамі 15 стагоддзя.

У апошнія гады працаваў мала. Памёр у беднасці ў 1475 годзе.

Зноскі

  1. Paolo Uccello // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  3. 1 2 3 4 https://en.isabart.org/person/58921
  4. 1 2 3 4 https://www.britannica.com/biography/Paolo-Uccello
  5. sapere.it

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1397 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1475 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Фларэнцыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Арэца
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных