wd wp Пошук:

Оўпэн-эйр

Оўпэн-эйр (англ.: open — адкрыты, air — паветра) — музычная падзея, канцэрт, фестываль, які праходзіць на адкрытым паветры.

Для музыкантаў звычайна пабудавана сцэна і нацягнуты тэнт, які неабходны для аховы артыстаў і гукавога абсталявання ад дрэннага надвор’я. На тэрыторыі правядзення оўпэн-эйраў могуць размяшчацца бары, прыбіральні, медпункт, кухня і іншыя збудаванні, асабліва калі гэта вялікі фестываль і ён праводзіцца далёка ад населеных пунктаў.

Wacken Open Air [1] — адзін з найбуйнейшых у свеце летніх фестываляў метал-музыкі, які праводзіцца штогод у невялікім горадзе Вакен на поўначы Германіі.

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт фестывалю Wacken Open Air (англ.)  (ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя мерапрыемствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рок-фестывалі
Катэгорыя·Музычныя фестывалі