wd wp Пошук:

Офрыс насякоманосная

Офрыс насякоманосная[3] (Ophrys insectifera) — від раслін сямейства Архідныя.

Арэал

Расце на сыроватых і забалочаных лугах, нізінных балотах, днішчах старых вапняковых кар’ераў, пераважна на карбанатных глебах. Распаўсюджаная ў Еўропе і Малой Азіі.

У Беларусі знойдзена толькі на балоце Чысцік у Бярэзінскім запаведніку.[4]

Апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 20-35 см. Сцябло прамастаячае, простае, пакрыта лісцем ў ніжняй частцы. Лісце даўгаватага-ланцетнае.

Суквецце коласападобнае. Прыкветнкі лінейна-ланцэтныя. Кветкі нагадваюць насякомае са складзенымі крылкамі. Губа мае тры лопасці, з блакітнай плямай пасярэдзіне.

Квітнее ў чэрвені.

Ахова

Занесена ў Чырвоныя кнігі Расіі і Украіны, а з 2012 года і Беларусі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. ВЫПАДКОВАЯ СЕНСАЦЫЯ «Газета Слонімская»
  4. В Беларуси обнаружен редкий вид орхидеи Архівавана 23 красавіка 2021. (руск.)
  5. В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай