wd wp Пошук:

Отклики

«Отклики» — грамадска-палітычная і літаратурная газета радыкальнага кірунку. Выдавалася 1 студзеня (14 студзеня) і 15 студзеня (2 красавіка) 1912, з 24 студзеня (6 лютага) 1914 да 19 красавіка (2 мая) 1915 гг. у Гомелі на рускай мове спачатку штотыднёва, а з № 25 за 1914 г. штодзённа. Рэдактар-выдавец М.І.Кулябка-Карэцкі, ён жа аўтар большасці матэрыялаў. Газета была ў апазіцыі да царызму, неаднаразова падвяргалася судовым спагнанням, выходзіла з перапынкамі. Крытыкавала паліцэйска-бюракратычны рэжым, засілле цэнзуры. У артыкуле «Сацыялісты і вайна» выступіла супраць імперыялістычнай вайны. Асвятляла літаратурнае жыццё Гомеля, асабліва т.зв. «Літаратурныя суды» — канферэнцыі чытачоў, прысвечаныя папулярным творам.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты Гомеля
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1915 годзе