wd wp Пошук:

Ота фон Эміх

Ота фон Эміх (ням.: Otto von Emmich; 4 жніўня 1848, Міндэн22 снежня 1915, Гановер) — германскі ваенны дзеяч, генерал пяхоты.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Міндэне ў 1848 годзе, у 1866 годзе паступіў на службу ў армію, у 55-ы пяхотны полк. Удзельнічаў у франка-прускай вайне. З 1872 года ад’ютант розных пяхотных падраздзяленняў. У 1897 годзе прызначаны камандзірам 114-га пяхотнага палка, у 1905 годзе камандзір 10-й пяхотнай дывізіі. У 1909 годзе з’яўляўся камандзірам 10-га армейскага корпуса, з якім уступіў у Першую сусветную вайну. Пасля пачатку баявых дзеянняў Эміх узначаліў зводны атрад нямецкіх войскаў (Мааская армія), якая штурмавала бельгійскую крэпасць Льеж. Пасля ўзяцця горада, першым з германскіх генералаў быў удастоены ўзнагароды Pour le Mérite падчас Першай сусветнай вайны. У пачатку 1915 года корпус Эміха быў перакінуты на Усходні фронт і ўвайшоў у склад 11-й арміі. Эміх прыняў удзел у паспяховай аперацыі па прарыву рускага фронту ў Горліцы. Актыўны ўдзельнік Люблін-Холмскай бітвы ў ліпені 1915 года[1].

Літаратура

Зноскі

  1. Люблин-Холмская битва 1915 г. Ч. 4. Роковой прорыв. btgv.ru. Праверана 26 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гановеры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гановеры