wd wp Пошук:

Ота Шык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шык.

Ота Шык (чэшск.: Ota Šik; 11 верасня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў план рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэннем Пражскай вясны.

Біяграфічны нарыс

Вучыўся на электраманцёра[10]. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславакіі (КПЧ). У 1941 годзе трапіў у канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.

У 1957 годзе стаў прафесарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ[10]. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу[10]. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэнні планавай эканомікі з рынкавымі механізмамі. Праграма была прынята на пасяджэнні ЦК КПЧ у студзені 1965 года[10]. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968[11]. У 1969 годзе[10], пасля савецкага ўварвання ў жніўні, Ота Шык адным з першых з’ехаў з краіны[11].

З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базелі і Манчэстэры, а потым прафесарам эканомікі ва Універсітэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене[10].

У лістападзе 1989 года атрымаў магчымасць вяртання на Радзіму, прынамсі ў сферы працы. Ён стаў членам рады кансультантаў тагачаснага прэзідэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе адпрацаваў тры гады[12].

Мастак

Захапляўся жывапісам, якому пачаў вучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах былі зладжаныя дзве рэтраспектыўныя выставы ягоных твораў у Празе[12].

Зноскі

  1. 1 2 Ota Sik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ota Šik // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 1 2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Ota Sik // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Czech National Authority Database Праверана 14 красавіка 2021.
  8. BillionGraves — 2011. — ed. size: 125000000
  9. Sik, Ota // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  10. 1 2 3 4 5 6 Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara(чэшск.)  // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
  11. 1 2 Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.
  12. 1 2 Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik(чэшск.)  // Radio Prague International. — 25.8.2004.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Эканамісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пльзені
Катэгорыя·Члены ЦК КПЧ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Эмігранты з Чэхіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Вінаградскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Галене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен