Ота Небель (25 снежня 1892, Берлін — 12 верасня 1973, Берн) — нямецкі жывапісец, гравёр, пісьменнік і акцёр, прадстаўнік экспрэсіянізму. Вядомы дзякуючы сваім паэмам і антываеннай сатыры, Небель пісаў экспрэсіянісцкія карціны са стылізаванымі, амаль абстрактнымі формамі, якія нагадваюць жывапіс яго сяброў — Паўля Клее і Васіля Кандзінскага. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Небель эмігрыраваў у Швейцарыю. Сярод яго значных твораў — «Трыумф» (1946, Музей Саламона Гугенхайма, Нью-Ёрк) і «U 1162» (1964, Галерэя Нірэндорф, Берлін).