wd wp Пошук:

Оскар Пітрас

Оскар Франклін Пітрас (англ.: Oscar Franklin Peatross; 2 сакавіка 191626 мая 1993) — генерал-маёр Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў[2][3].

Біяграфія

Нарадзіўся 2 сакавіка 1916 года ў Ролі, Паўночная Караліна. У 1934-м скончыў сярэднюю школу, а ў 1939 — Дзяржаўны каледж Паўночнай Караліны са ступенню бакалаўра. 6 лістапада 1940 году, дзякуючы ўніверсітэцкай адукацыі, быў адабраны ў школу кандыдатаў у афіцэры на базе марской пяхоты. Пасля заканчэння вучобы ў 1941 годзе атрымаў званне малодшага лейтэнанта і накіраваны на службу ў 2-ю дывізію марской пяхоты.

У жніўні 1942-га прыняў удзел у рэйдзе на востраў Макін[4], а неўзабаве і ў бітве за Гуадалканал. У лістападзе—снежні 1943 года абараняў мыс Таракіна[5]. У лютым 1945 года прыняў удзел у бітве за Івадзіму. Пасля капітуляцыі Японіі 2 верасня служыў там пры акупацыйных сілах[6].

Падчас Карэйскай вайны прызначаны камандзір 2-га батальёна 5-га палка 1-й дывізіі марской пяхоты.

У сакавіку 1964 гады стаў камандзірам 7-га палка марской пяхоты. Са сваім падраздзяленнем ў 1965 годзе адправіўся ў Паўднёвы В’етнам, дзе ўдзельнічаў у аперацыях «Зорнае святло», «Пірання», «Юта» і «Тэхас» супраць сіл В’етконга[7][8].

18 кастрычніка 1968 года прысвоена званне генерал-маёра, а праз месяц быў адпраўлены ў рэкруцкі пункт марской пяхоты ў Пэрыс-Айлэндзе, штат Паўднёвая Караліна, уступіўшы на пасаду кіраўніка цэнтра. Тут служыў да сваёй адстаўкі ў маі 1971 года.

Памёр 26 мая 1993 года пасля працяглай хваробы ў горадзе Бофарт, Паўднёвая Караліна, і быў пахаваны на Нацыянальным могілках ветэранаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. Fortitudine 23, Part 1 (нявызн.). marines.mil. Marines Websites. Праверана June 29, 2018.
  3. Oscar F. Peatross Papers – USMC Military History Division (нявызн.). USMC Military History Division. Архівавана з першакрыніцы August 1, 2013. Праверана June 29, 2018.
  4. p. 87 Bufalo, Andrew Anthony Hard Corps -Legends of the Corps S&B Publishing, 10/11/2004
  5. US Marine Corps in World War II – HyperWar (Bougainville) (нявызн.). ibiblio.org. HyperWar Websites. Праверана 26 December 2017.
  6. US Marine Corps in World War II – HyperWar (Iwo Jima) (нявызн.). ibiblio.org. HyperWar Websites. Праверана 26 December 2017.
  7. U.S. Marines in Vietnam: The landing and the build up – 1965 (нявызн.). USMC Military History Division. Праверана February 10, 2018.
  8. U.S. Marines in Vietnam: An Expanding War 1966 (нявызн.). USMC Military History Division. Праверана June 29, 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Караліне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ролі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Генерал-маёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме