Оржыцкі раён[1] (укр.: Оржицький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Оржыця[1] (укр.: Оржиця).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 24454 чалавекі, плошча — 1000 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 19 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 50 вёсак.