wd wp Пошук:

Ордэн Чорнага арла

Ордэн Чорнага Арла (ням.: Schwarzer-Adler-Orden) — вышэйшы прускі ордэн — заснаваны каралём Фрыдрыхам I па выпадку яго каранацыі 18 студзеня 1701 года. Адзін клас. Складаецца са знакаў: крыжа, зоркі і стужкі аранжавага колеру. Вялікі Крыж ордэна таксама насілі на залатым ланцугу.

Пасаду гросмайстрам займаў кароль; сыны караля станавіліся кавалерамі ордэна пры нараджэнні. З замежнікаў ордэн Чорнага Арла дараваўся гасударам і вышэйшым дзяржаўным саноўнікам; нямецкім падданым — за ваенныя і грамадзянскія заслугі. Знакі ордэна: светла-сіні васьміканцовы крыж з 4-ма чорнымі арламі ў вуглах і шыфрам FK на сярэднім шчыце, які надзяваўся на шырокай аранжавай стужцы праз плячо, і васьміканцовая сярэбраная зорка, з чорным арлом на аранжавым полі і дэвізам «Suum cuique».

Выява ордэна была размешчана на дзяржаўным гербе Германскай імперыі.

Знакі ордэна

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Ордэны Прусіі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта