Ордэн Святога Станіслава — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 г. Існаваў да 1795 г. Пасля адрачэння Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як яго прыватны. У 1815 г. Аляксандр І захаваў ордэн у якасці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.
У 1831 г. ордэн быў уключаны ў Капітул расійскіх ордэнаў.
Ордэнскае свята адзначалася 8 мая.
Стужка ордэна была чырвона з белымі палоскамі па краях. Свецкія асобы насілі крыж на стужцы праз правае плячо з шытай зоркай на левым боку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.
За перыяд з 1765 г. па 1831 г. ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых звестак — 1774) чалавекі.
Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».
Уключаны ў Капітулу расійскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынству ў іерархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 г. быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, ваенныя, а таксама прыватныя (дабрачыннасць) учынкі.
У 1917 г. быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўрада.