wd wp Пошук:

Ондржэй Моравец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Моравец.

О́ндржэй Мо́равец (чэшск.: Ondřej Moravec; нар. 9 чэрвеня 1984, Усці-над-Орліцы, Чэхаславакія) — чэшскі біятланіст, срэбны прызёр Алімпійскіх Гульняў у Сочы ў гонцы праследавання і бронзавы прызёр у мас-старце, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 у змяшанай эстафеце і неаднаразовы прызёр этапаў Кубка свету.

Спартыўная кар’ера

У сезоне 20022003 дэбютаваў у Кубку свету. У сезоне 20042005 упершыню ў кар’еры набраў кубкавыя ачкі, заняўшы 29-е месца ў спрынце. У далейшым выступаў вельмі нестабільна, шмат у чым з-за дрэннай стральбы. Найвышэйшым дасягненнем Мораўца стала 1-е месца ў мас-старце на этапе Кубка свету ў Халменколене ў 2013 годзе.

Сярод іншых дасягненняў Ондржэя можна адзначыць яго вынікі ў летнім біятлоне: ён заваяваў «срэбра» ў складзе эстафетнай каманды і стаў трэцім у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне 2006 года ва Уфе.

Кубкі свету

Статыстыка выступленняў у Кубку свету 2012—2013

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты Чэхіі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе