У гэтым карэйскім імі прозвішча (Ом) стаіць перад асабістым імем.
Ом Юн Чхоль (кар.: 엄윤철[1]; нар. 18 лістапада 1991, Хамгён-Пукто, КНДР) — паўночнакарэйскі цяжкаатлет, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 56 кг.
Удзельнічаў у юніёрскім (4-е месца) і дарослым чэмпіянаце свету ў 2011 годзе, дзе заняў 6-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2012 года выйграў залаты медаль, устанавіўшы новы рэкорд спаборніцтваў, а таксама стаўшы 5-м чалавекам у гісторыі, якому атрымалася падняць вагу, якая ў 3 разы перавышае вагу ўласнага цела[2].