wd wp Пошук:

Ольштынска-Гданьская епархія

Ольштынска-Гданьская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Ольштын, Польшча.

Гісторыя

25 лістапада 2020 года было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак зацвердзіў пастанову Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясціў аб стварэнні новай структуры — Ольштынска-Гданьскай епархіі ў Польшчы. Цэнтрам новай епархіі стаў горад Ольштын, а кафедрай — царква Пакрова Святой Багародзіцы.

Епархія ўтворана на частцы тэрыторыі Перамышльска-Варшаўскай архіепархіі і ранейшай Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Пры гэтым назва апошняй была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую епархію.

Апостальскім адміністратарам новай епархіі стаў Мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі архібіскуп Яўген Паповіч[1].

Зноскі

  1. У Польшчы створана новая епархія Грэка-Каталіцкай Царквы
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ольштынска-Гданьская епархія
Катэгорыя·2020 год у Польшчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2020 годзе