wd wp Пошук:

Олаф Туфтэ

Олаф Карл Туфтэ (нарв.: Olaf Karl Tufte; нар. 27 красавіка 1976, Цёнсберг, Нарвегія) — нарвежскі вясляр (акадэмічнае веславанне), чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Афінах і ў Пекіне, прызёр Гульняў 2000 года ў Сіднеі і 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, двухразовы чэмпіён свету. Удзельнік сямі запар летніх Алімпійскіх гульняў (1996—2020).

Кар’ера

Першы медаль на міжнародных спаборніцтвах Туфтэ заваяваў у 1999 годзе на чэмпіянаце свету ў Сент-Катарынсе. Усяго на рахунку Туфтэ два золата чэмпіянатаў свету, а таксама адно срэбра і 3 бронзы.

На Алімпійскіх гульнях у 2000 годзе ў Сіднеі заваяваў бронзавы медаль у спаборніцтвах двоек разам з Фрэдрыкам Бекенам. У 2004 годзе на Алімпіядзе ў Афінах Туфтэ заваяваў першае алімпійскае золата, перамогшы ў спаборніцтвах адзіночак. У 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне Туфтэ паўтарыў свой поспех, зноў перамогшы ў спаборніцтвах адзіночак.

У 2021 годзе ва ўзросце 45 гадоў быў уключаны ў склад зборнай Нарвегіі на Алімпійскія гульні ў Токіа ў экіпажах чацвёрак. Туфтэ стаў першым у гісторыі нарвежцам, які выступіў на сямі Алімпійскіх гульнях.

У вольны ад спаборніцтваў час Олаф зарабляе на жыццё, вырошчваючы збожжа на сямейнай ферме ў Хортэне, а таксама працуючы пажарным.

Зноскі

  1. 1 2 3 Tufte Olaf Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Olaf Tufte Праверана 31 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цёнсбергу
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Нарвегіі
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта