Олаф Акрэль (шведск.: Acrel Olof; 27 лістапада 1717 — 28 мая 1807) — выбітны шведскі хірург.
Олаф Акрэль нарадзіўся ў ваколіцах горада Стакгольма. У гісторыі хірургіі займаў ганаровае месца сярод навукоўцаў, якія паднялі гэтую галіну медыцыны з фельчарскага мастацтва на ступень навукі. Олаф Акрэль стаў першым шведскім урачом, які пачаў займацца хірургіяй ў афтальмалогіі.
Удасканальваўся за мяжой і працаваў падчас вайны за аўстрыйскую спадчыну, пасля заканчэння якой быў прызначаны арганізатарам зноў адкрытага ў Стакгольме лазарэта серафімаў і першым яго обер-хірургам. Пачынаючы з 1755 года Акрэль у якасці прафесара чытаў публічныя лекцыі, ў 1776 годзе прызначаны генерал-дырэктарам ўсіх шведскіх бальніц і лазарэтаў і ў 1780 годзе ўзведзены ў дваранскую годнасць.
Олаф Акрэль памёр у Стакгольме. Прызнаны швейцарскі анатам, фізіёлаг Альбрэхт фон Галер вельмі цаніў напісаны Акрэлем у 1745 годзе твор «Om Friska särs ogenskaper».