wd wp Пошук:

Олафур Эліясан

Олафур Эліясан (ісл.: і дацк.: Ólafur Elíasson, англ.: Olafur Eliasson, больш правільны варыянт перакладу імя — Оўлавюр Эліясан; нар. 5 лютага 1967 года, Капенгаген, Данія) — сучасны дацка-ісландскі мастак. Адна з самых вядомых яго прац — устаноўка The Weather Project у турбіннай зале Tate Modern у Лондане ў 2003. У тым жа годзе ён прадстаўляў Данію на Венецыянскай біенале.

Біяграфія

Олафур Эліясан нарадзіўся 5 лютага 1967 года ў Капенгагене ў сям’і ісландцаў. Яго бацька быў мастаком, а маці — швачкай. Калі Олафуру было 8 гадоў, яго бацькі развяліся, бацька вярнуўся ў Ісландыю. Эліясан вучыўся ў Каралеўскай дацкай акадэміі выяўленчых мастацтваў у Капенгагене з 1985 па 1995. У пачатку кар’еры пераехаў у Германію, заснаваў «Студыю Олафура Эліясана» у Берліне. Мастак жыве і працуе ў Капенгагене і Берліне.

Апроч мастацтва займаецца таксама архітэктурай: бюро Эліясана спраектавала Круглы мост у Капенгагене.

Зноскі

  1. Who’s Who Germany Праверана 2 студзеня 2016.
  2. Olafur Eliasson // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119453959 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Seeing Things / пад рэд. (not translated to en-us)(untranslated): (untranslated), 2006. — ISSN 0028-792X; 2163-3827
  5. https://zkm.de/en/person/olafur-eliasson Праверана 30 чэрвеня 2022.
  6. Union List of Artist Names
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў