У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўкова. Нінэль Сяргееўна Краўкова (17 сакавіка 1935, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, брыгады ў Мінскпраекце, з 1979 года — кіраўнік сектара, брыгады, галоўны спецыяліст аддзела Дзяржэкспертызы ў Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Сурганава (1963), у мікрараёне Зялёны Луг-4 (1965—1968), Палац мастацтваў (1970), комплекс інтэрнатаў (1971—1978) у Мінску.