wd wp Пошук:

Ніна Міхайлаўна Пазняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пазняк. Ніна Міхайлаўна Пазняк (нар. 13 лютага 1956, вёска Парэчча, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучана ад г. Ліда, Лідскага раёна).

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Працавала піянерважатай Першамайскай сярэдняй школы, старэйшай піянерважатай Паперненскай васьмігадовай школы Лідскага раёна, загадчыкам сектара ўліку членаў УЛКСМ і фінансаў Лідскага райкама камсамола, выхавацельніцай ясляў-сада № 17 (г. Ліда), карэспандэнтам аддзела партыйнага жыцця рэдакцыі газеты «Наперад», карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё, загадчыкам аддзела радыёінфармацыі раённага радыёвяшчання, загадчыкам аддзела лістоў і масавай работы газеты «Наперад», сацыяльным педагогам сярэдняй школы № 17 (г. Ліда), рэдактарам, старшым рэдактарам радыёпраграмы «Лідскае радыё», старшым рэдактарам інфармацыйна-рэкламнага гарадскога унітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Лідскае радыё».

Галоўны рэдактар ​​камунальнага інфармацыйна-рэкламнага унітарнага прадпрыемства «Лідскае тэлерадыёаб’яднанне».

Дэпутат Лідскага раённага Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі.

Мае пісьмо-падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пісьмо-падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падзяку Протаіерэя Лідскай акругі Расціслава Салаўёва. Узнагароджана ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Лідскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе