wd wp Пошук:

Ніна Ланглет

Ніна Ланглет (шведск.: Nina Langlet; 25 жніўня 1896, Санкт-Пецярбург, Расія — 3 верасня 1988, Стакгольм, Швецыя) — грамадская дзеячка, музычны педагог, пісменніца. Праведнік свету.

Біяграфія

Ніна Ланглет (Ніна Мікалаеўна Бараўко) была дачкой піянера рускага эксперанта Мікалая Афрыканавіча Бараўко (1863-1913) і Антаніны Бараўко-Чайкоўскай (1872-1948). Яна вучылася музыцы ў Расіі, і ў 1923 годзе Вальдэмар Ланглет дапамог ёй прыехаць у Швецыю для працяга навучання музыке.

Ніна выйшла замуж за Вальдэмара Ланглета ў 1925 г. Сям’я пераехала ў Будапешт ў 1931 г., дзе Вальдэмар Ланглет працаваў выкладчыкам шведскай мовы ва ўніверсітэце, а Ніна выкладала музыку. Там іх і застала вайна. 19 сакавіка 1944 г., як толькі нямецкая армія акупавала Венгрыю, гестапа пачало рэпрэсіі супраць асоб, імёны якіх былі загадзя ўнесены ў спісы ворагаў нацыстскага рэжыму. Гэтая сітуація, а таксама інфармацыя ўцекача з канцлагера пра жудасныя ўмовы ў іх і масавае знішчэнне вязняў, Ніна і яе муж Вальдэмар вырашылі арганізаваць дапамогу. Вальдэмар становіцца кіраўніком прадстаўніства Шведскага Чырвонага Крыжа ў Венгрыі. [1] Па іх ініцыятыве тысячы людзей атрымалі пасведчанне асобы, якое давала абарону Шведскага Чырвонага Крыжа, якое ў той час у Венгрыі называлі “пашпартам Ланглета”. Усяго было выдадзена каля 25 тысяч такіх пасведчанняў. Усіх выратаваных пасялілі ў 8 арэндаваных дамах, а такасама ў 9 кляштарах, 12 шпіталях, 47 дзіцячых садках. [2]

Аднойчы Ніна і Вальдэмар усталі перад брамай жаночага кляштара, у якім хаваліся жыды, і не далі ўвайсці туды венгерскім паліцэйскім. Самая вядомая падзея адбылася 14 лістапада 1944 г., калі яны ўбачылі каля будынка прадстаўніцтва Шведскага Чырвонага Крыжа вялікую групу жыдоў, якіх абкружалі ўзброеныя венгерскія нацысты. Нягледзячы на страляніну, Ніна і Вальдэмар вызвалілі ўсіх захопленых жыдоў і схавалі іх у будынку прадстаўніцтва. Ланглеты разумелі, што зробленай імі працы недастаткова, бо ў горадзе заставалася каля 200 тысяч жыдоў. У ліпені 1944 года для кіраўніцтва гуманітарным аддзелам прадстаўніцтва прыехаў Рауль Валенберг, які дапамог у рабоце па выдачы шведскіх ахоўных пашпартоў. Ён атрымаў ад венерскага ўраду дазвол на выдачу 4500 пашпартоў, але выдаў дзясяткі тысяч. [3] Вальдэмар і Ніна былі вымушаны хавацца, бо былі завочна прысуджаныя нацыстамі да смерці – у адрозненні ад Валенберга яны не мелі дыпламатычнай недатыкальнасці.

У канцы войны Ніна і Вальдэмар здолелі пакінуць Венгрыю і пасяліліся ў супруги Ланглет из Венгрии были изгнаны Красной армией и поселились у Lerbo и Södermanland. У 1966 г. Ізраіль абвясціў Ніну і Вальдэмара Ланглет праведнікамі свету.

Зноскі

  1. https://international-review.icrc.org/sites/default/files/reviews-pdf/2020-10/113.pdf
  2. https://verdalampo.info/personoj/favoro.html
  3. http://miresperanto.com/eminentuloj/vallenberg.htm

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Праведнікі народаў свету
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе