У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баршчэўская. Ніна Баршчэўская (29 чэрвеня 1956, вёска Козлікі Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства, Польшча) — беларускі мовазнавец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар.
Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім (1975), затым вучылася на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на якой працавала ў 1980-2018 гг.[1] і якой кіравала ў 2009-2014 і 2016-2018 гг.[2] У дыпломнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытанні польска-беларускага моўнага памежжа і дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы». З’яўляецца прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 50 навуковых публікацый:
З 1992 звязана з Беларускай службай Польскага радыё. Займае пасаду кіраўніка рэдакцыі.
Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].