wd wp Пошук:

Ніна Баршчэўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баршчэўская. Ніна Баршчэўская (29 чэрвеня 1956, вёска Козлікі Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства, Польшча) — беларускі мовазнавец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар.

Біяграфія

Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім (1975), затым вучылася на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на якой працавала ў 1980-2018 гг.[1] і якой кіравала ў 2009-2014 і 2016-2018 гг.[2] У дыпломнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытанні польска-беларускага моўнага памежжа і дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы». З’яўляецца прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 50 навуковых публікацый:

З 1992 звязана з Беларускай службай Польскага радыё. Займае пасаду кіраўніка рэдакцыі.

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Радослав Калета, Нина Барщевская, профессор Варшавского университета, белорусский и польский ученый = Nina Barszczewska, professor at the University of Warsaw and Belarusian and Polish scholar, [у:] Женщины-ученые Беларуси и Польши. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 26 марта 2020 г., ред. И. В. Казакова, И. В. Олюнина, Минск 2020, с. 17, гл. https://depot.ceon.pl/handle/123456789/18350 або http://elib.bsu.by/handle/123456789/242197
  2. http://bel.kb.uw.edu.pl/pracownicy/barszczewska-nina/
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Падляскім ваяводстве
Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Дактары філалагічных навук
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
Грамадскія дзеячы Беларусі
Нарадзіліся 29 чэрвеня
Мовазнаўцы Беларусі
Нарадзіліся ў 1956 годзе