wd wp Пошук:

Нікі Сімлінг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нікі Дыгэ Сімлінг (дацк.: Niki Dige Zimling; нар. 19 красавіка 1985, Торнбю, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2008—2014).

Клубная кар’ера

Пачатак

У дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клубаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брондбю». За гэты клуб Сімлінг дэбютаваў у красавіку 2003 года ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клуба «Ольбарг». Наступныя два гады правёў у складзе капенгагенкага клуба. Улетку 2005 года з-за адсутнасцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клуб «Эсб’ерг», дзе хутка зацвердзіўся як ігрок асноўнага складу.

«Удзінезэ»

У снежні 2008 года падпісаў дагавор з італьянскім клубам «Удзінезэ», перайшоўшы ў склад апенінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 года вярнуўся ў Данію, каб пацвердзіць пераход у адзін з клубаў, але дамоўленасць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі. У чэрвені 2010 года перашоў у нідэрландскі НЕК на правах арэнды.

«Бругэ»

27 мая 2011 года Сімлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бельгійскім футбольным клубам «Бругэ», паводле якога купля дацкага іграка абыйшлася бельгійцам у 500 тысяч еўра[3].

«Майнц»

У студзені 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Майнцам». У верасні 2014 года адправіўся ў арэнду ў амстэрдамскі «Аякс». У «Аяксе» выступаў нерэгулярна: звычайна выхадзіў на замену, гуляў за другую каманду клуба «Ёнг Аякс», а ў лютым 2015 года атрымаў траўму. Улетку 2015 года вярнуўся ў «Майнц», але ў лютым 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду — у «Франкфурт». Сезон 2016/17 правёў у другой камандзе «Майнца».

«Сёнер’юск»

Улетку 2017 года вярнуўся ў Данію, стаўшы іграком клуба «Сёнер’юск». Па заканчэнні сезона 2018/19 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

У лютым 2008 года Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 года, пасля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасля чаго часцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.

Зноскі

  1. Niki Zimling // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Niki Zimling // FBref.com
  3. Officielt: Zimling klar for Brugge. Bold.dk

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Даніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Ігракі ФК НЕК
Катэгорыя·Ігракі зборнай Даніі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ёнг Аякс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сёнер’юск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Майнц 05 II
Катэгорыя·Ігракі ФК Бругэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ховедстадэне
Катэгорыя·Ігракі ФК Майнц 05
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Эсб’ерг
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Брондбю
Катэгорыя·Ігракі ФК Франкфурт
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта