wd wp Пошук:

Нікульск

Нікульсквозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 3 км на ўсход ад хутара Дзяргова, сярод ляснога масіву Друйская дача, у басейне ракі Друйка. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе і захадзе стромкія, вышынёй 10 м, на поўначы і поўдні забалочаныя. Выцякае ручай у возера Берца.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Абабіцкая група азёр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96