wd wp Пошук:

Ніколь Хосп

Ніко́ль Хосп (ням.: Nicole Hosp, нар. 6 лістапада 1983, Біхльбах, Ціроль, Аўстрыя) — аўстрыйская гарналыжніца, чэмпіёнка свету 2007 года ў гіганцкім слаламе і чэмпіёнка свету 2013 года ў камандным першынстве, уладальніца Кубка свету ў агульным заліку сезону 2006/07, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (2006 — слалам, 2014 — суперкамбінацыя), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у супергіганце.

Рост — 174 см, вага — 69 кг.

На 18 сакавіка 2009 года Ніколь атрымала 11 перамог на этапах Кубка свету, прычым яна выйгравала ва ўсіх дысцыплінах, акрамя хуткаснага спуску: супергігант — 1, гіганцкі слалам — 5, слалам — 4, суперкамбінацыя — 1.

У 2007 годзе Ніколь стала 7-й прадстаўніцай Аўстрыі, якая здолела заваяваць «Крыштальны глобус» за перамогу ў агульным заліку Кубка свету. У тым жа сезоне яна заваявала і малы «Крыштальны глобус» за перамогу ў заліку гіганцкага слалама.

На Алімпіядзе 2006 года ў Турыне Ніколь прыняла ўдзел у 3 відах праграмы: у камбінацыі заняла 5-е месца, у гіганцкім слаламе — 4-е, а на трасе слалама выйграла срэбра, саступіўшы 0,29 сек шведкі Ані Персан. Алімпійскія гульні 2010 года ў Ванкуверы была вымушана прапусціць з-за траўмы.

Удзельніца 6 чэмпіянатаў свету (2003, 2005, 2007, 2009, 2011 і 2013), на якіх выйграла ў суме 7 узнагарод: 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Чэмпіёны Аўстрыі па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гарналыжнікі Аўстрыі