wd wp Пошук:

Ніклат

Ні́клат (? — 1160) — князь бодрычаў (каля 1131—60).

Біяграфія

Узначальваў супраціўленне палабска-прыбалтыйскіх славян нямецкай (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезвігскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя адносіны з саксонцамі: у 1131 прызнаў вяршэнства Лотара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазнейшых нападаў.

У час крыжовага паходу супраць славян 1147 арганізаваў паспяховую абарону зямель бодрычаў ад уварвання войска Генрыха Льва, здзейсніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў г. Любек, разбіў крыжацкае войска каля пабудаванай ім крэпасці Добін, што вымусіла крыжакоў заключыць мір.

Загінуў у час новага паходу Генрыха Льва.

Ад Ніклата паходзіў анямечаны ў наступных пакаленнях род мекленбургскіх князёў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138243700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мекленбургскі дом
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Князі бодрычаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1160 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1100 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных