wd wp Пошук:

Нікало Макіявелі

Нікало Макіявелі, Нікало дзі Бернарда Макіявелі (італ.: Niccolò Machіаvelli; 3 мая 1469, Фларэнцыя — 21 чэрвеня 1527) — вядомы італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат. Найбольш знакамітыя працы «Уладар» (або «Князь») (Il Principe) і «Развагі над першымі дзесяццю кнігамі Ціта Лівія».

Жыццё і кар’ера

Нікало Макіявелі паходзіў з адной шляхецкай але збяднелай сям’і. Яго бацька Бернарда быў доктарам права і папскім скарбнікам. Герб Макіявелі ўяўляў з сабе італьянскі шчыт са срэбным полем, на якім намаляваны блакітны крыж, у кожны з канцоў якога ўбіты цвік. Цвік з’яўляўся сімвалам сям’і Макіявелі (у італ. мове цвік — chiavello), а ў перакладзе прозвішча азначае «шкодны цвік». Нікало Макіявелі атрымаў выдатную адукацыю, валодаў шырокімі ведамі ў лацінскай і італьянскай класіцы. З ранняга ўзросту ён зацікавіўся музыкай, якую вельмі любіў.[10][11]

На дзяржаўную службу Макіявелі паступіў у 1494, але актыўную палітычную кар’еру Макіявелі пачаў у 1498 годзе, калі ён стаў сакратаром Рады Дзесяці і другім канцлерам Фларэнційскай рэспублікі. Ён быў старэйшым пасаднікам у шэрагу адміністрацыйных і дыпламатычных заданняў. У дыпламатычных місіях паміж 1499 і 1508 за мяжой, ён спаткаўся і пазнаёміўся асабіста з шэрагам найбольш моцных і ўплывовых постаццяў стагоддзя. Сярод найбольш знакамітых дзеячаў быў кіраўнік Раманьі Чэзарэ Борджыа, французскі кароль Людовік XII, Папа Рымскі Юлій II, Арагонскі кароль Ферднанд II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліян І. Апроч дыпламатыі, Макіявелі займаецца стварэннем рэспубліканскага апалчэння. У 1512, пасля покрышу рэспублікі і аднаўлення Медычы, Макіявелі быў абвінавачаны ў змове, заключаны ў астрог і падвергнуты катаванням. У 1513 яго выпусцілі і ён вярнуўся ў свой родавы маёнтак Сан-Кашана, дзе напісаў свае галоўныя творы. Тэмпераментны, непрыгодны для самоцтва і вучонай працы, не гледзячы на ўсі яго спадзяванні, ён так і не вярнуўся ў актыўнае палітычнае жыццё, за выключэннем 1520, калі Медычы не аднавілі яго на дзяржаўнай пасадзе ў якасці гісторыёграфа. У гэты час ён па расказу Джульё Медычы і Папы Клімента VII піша «Гісторыю Фларэнцыі», праца над якой заняла 5 год. Прыкладна ў гэты ж час (з 1518 па 1522) у Рыме пры Папскім двары знаходзіцца з дыпламатычнай місіяй Мікола Гусоўскі [12] У 1527 Медычы выганяецца з Фларэнцыі і Макіявелі прапануе сабе рэспубліцы ў якасці першага сакратара. Але Вялікая Рада рэзка адмовіла яго прапанову ў суадносінах 12 галасоў супраць 555. Ён вяртаецца да свайго родавага маёнтку, дзе неўзабаве памірае, адчуўшы боль у страўніку. Праз дзень яго пахавалі ў касцёле Санта Кроцэ. Курсіўны тэкст

Творчасць Макіявелі

Гістарычныя абставіны

Вопытам для творчасці Макіявелі паслужыла шумная эпоха Адраджэння. Італьянскі паўвостраў быў сцэнай палітчнай барацьбы з чатырма дамінуючымі гарадамі — Фларэнцыя, Рым, Мілан і Неапаль і чатырма вялікімі сіламі — Папствам, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Іспаніяй і Францыяй. Кожны горад ашчаджаў сам сябе і пры дапамозе вялікіх іншаземных сіл імкнулася нанесці найвялікшую шкоду сваем супернікам. Дзяржавы наймалі арміі наймітаў з чужынцаў, якія не знаходзіліся пад сталым кантролем. Вынікам сталі шматлікія палітычныя хітрыкі, шантаж і гвалт.

У Фларэнцыі рух рэформ узначаліў Джыралама Саванарола, які прывёў да звяржэння Роду Медычы і ўсталявання рэспублікі, якая існавала да таго моманту, пакуль грамадскае апалчэнне арганізаванае Макіявелі не пацярпела паражэнне ад Іспанскіх войскаў (1512). Урад Медычы быў адноўлены і праіснаваў па 1527, калі была ўсталявана другая рэспубліка. Усі гэтыя падзеі адбіліся на Макіявелі і яго памкненням у клопаты аб ваеннае справе. Асабліва моцнай крытыцы ён падвяргаў практыку іншаземных наймітаў і кандат’ераў, адстойваючы армію, набраную з жыхароў рэспублікі. У заканчэнні Уладара ён кідае палкі заклік да ўз’яднання Італіі і яе вызвалення ад чужынцаў.

Харакатар творчасці

Галоўную частку сваёй творчасці Макіявелі напісаў у перыяд жыцця ў Сан-Кашана 1513 па 1520.

Сам Макіявелі так ставіў такую мэту сваіх сваіх філасофскіх, палітычных і гістарычных твораў: «…я выкажу смела і адкрыта ўсё тое, што я ведаю аб новых і старых парах, каб душы маладых людзей, каторыя будуць чытаць тое, што я напісаў, адхіліліся б ад першых і навучыліся пераймаць ад апошніх… Бо кожны шчыры чалавек павінны вучыць іншых таму дабру, якое ад цяжкіх часоў і падступству лёсу яму не атрымалася ажыццявіць у жыцці, са спадзяваннем на тое, што яны будуць больш у тым здольнымі».[13]

Пры напісанні сваіх твораў ён шырока карыстаўся сваім уласным вопытам. Так, на вобраз «Уладара» важны ўплыў аказаў Чэзарэ Борджыа.

Макіявелі працягнуў традыцыю стварэння італьянскай мовы і менавіта ёй аддаваў перавагу ў сваёй творчасці, дзе ён дасягнуў выдатных поспехаў.

Ідэі Макіявелі

Хоць галоўныя ідэі Макіявелі змяшчаюцца ў двух яго творах — Уладар і Разважанні, яны значна розняцца ў шэрагу акцэнтаў, бо ў іх вядзецца абмеркаванне дзвюх розных палітычных сістэм. Ва Уладары Макіявелі разглядае княства, дзяржава, якая кіруецца адным кіраўніком, або невялічкай групай элітаў, а рэшты суб’ектаў не мае актыўнага палітычнага жыцця. Макіявелі звяртаецца да манархічнага кіравання і прапануе спосабы захавання моцы ўлады манарха. Ён прапануе палітыку адмаўлення масам у палітычнай актыўнасці і шляхі захавання ўлады ў прыватных руках. Макіявелі імкнецца ўпэўніць манарха ў тым што калі манарх хоча найлепшым чынам захаваць сваю ўладу, ён павінны карыстацца сілай асцярожна і эканамічна, выкарыстоўваць розныя сродкі адносна розных асоб, улічваючы традыцыі і размаітыя ўласцівасці, паляпшаючы матэрыяльныя ўмовы жыцця.

У Развагах над першымі дзесяццю кнігамі Тыта Лівія ён канцэнтруецца на рэспубліцы, калектыўна кантралюемай дзяржавай з палітычна актыўнымі суб’ектамі. У залежнасці ад арганізацыі, рэпубліка бывае арыстакратычнай альбо дэмакратычнай. У адменнасць ад большасці сучаснікаў, якія аддавалі перавагу арыстакратычнай рэспубліцы, накшталт Венецыі, Макіявелі адстойваў арганізацыю больш дэмакратычную, кшталту Рымскай рэспублікі. У Развагах яго бянтэжыць праблема захавання вольнасці сярод аўтарытарных панстваў. Ён падкрэслівае, што ў рэспублікі павінны падтрымліваца дух патрыятызму і грамадскай годнасці, дзеля таго каб выжыць у неспрыяльных нерэспубліканскіх варунках. Апроч таго, Макіявелі адмаўляе традыцыйную рэспубліканскую тэорыю, дзе сацыяльная гармонія і еднасць залежылі ад палітычнай вольнасці. Ён даказвае, што слаі і фракцыі былі непазбежны ў чалавечым грамадстве і рэспубліка павінна ўмацоўвацца ў супрацьлегласцях праз адчыненасць і паўсюдны палітычны ўдзел і дэбаты.

Макіявелі не ствараў, не ўніфікаваў і не абстрагаваў аніякіх філасофскіх сістэм. Яго арыентацыя была практычнай, а метода эмпірычнай і імрэсійнай. Яго палітычня творы змяшчаюць шэраг абагульненняў, якія датычацца старажытных і сучасных эпохаў, пра магчымасці і абмежаванні ў разнастайных курсах палітычнага жыцця.

Адным з дужа спрэчлівых і адрозных момантаў у Макіявелі ёсць думка, што ён не прысвячаў вялікай увагі да ацэнкі і вызначэння канца палітычнага дзеяння. Наўзамен ён канцэнтраваўся на рознасцях і абставінах, што палітычнае дзеянне будзе мець маральнае апраўданне толькі тады, калі не будзе аніякага палітычнага дзеяння. На яго думку, палітычнае дзеянне ў значна большай ступені чым дзеянне ў прыватным жыцці, не можа быць прадбачаным і цалкам пракантраляваным. Такім чынам, палітычнае жыццё не можа вымярацца з прыватным адзіным маральным (ці рэлігійным) імператывам і палітычнага дзеяча трэба часам прапрошваць за дзеянні гвалту і зману, што не заўсёды можа быць апраўдана ў прыватным жыцці. Паколькі Макіявелі тонка і іранічна бачыў стасункі між этыкай і палітыкай і быў шырока незразумелым, магчыма, што ён жадаў звярнуць на то ўвагу хоць каго-небудзь — асабліва палітыкаў, чыі маніпуляцыі маглі прывесці да апартуністага і зманлівага шляху.

Працы Макіявелі

Зноскі

  1. 1 2 3 Bell A. Niccolo Machiavelli // Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 13 лістапада 2020.
  2. autori vari MACHIAVELLI, Niccolò // Enciclopedia TreccaniIstituto dell’Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 13 лістапада 2020.
  3. 1 2 BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  4. autori vari MACHIAVELLI, Niccolò // Enciclopedia TreccaniIstituto dell’Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 13 лістапада 2020.
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 24 жніўня 2019.
  6. Niccolò Machiavelli // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  8. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell’Enciclopedia Italiana, 1929.
  9. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  10. Triantofillis. Niccolò Machiavelli e gli storici greci. Venezia, 1875
    • Villari P., Niccollo Machiavelli ei suoi tempi, v. 1-3, Milano. 1877-82;
  11. Мікола Гусоўскі на просьбу Льва Х, дзядзькі Джульё Медычы, піша «Песню пра зубра».
  12. … sarò animoso in dire manifestamente quello che io intenderè di quelli e di questi tempi, acciocché gli animi de’giovani che questi mia scritti leggeranno possino fugire questi e preparasi ad immitar quegli… Perché gli è offizio di uomo buono, quel bene che per la malignità de’ tempi della fortuna tu non hai potere operare, insegnarlo ad altri acciocché sendome molti capaci" (N. Machiavelli. Discorsi sopra la prima deca ti Tito Livio. Opere scelte, p. 252
  13. Мак’явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак’явэлі; пер. З італьянскай Зм. Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — 134 с.- (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 113

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1527 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1469 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Адраджэння
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Драматургі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Філосафы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных