wd wp Пошук:

Ніжні Бесцях

Ніжні Бесцях (руск.: Нижний Бестях; якуцк.: Аллараа Бэстээх) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Мегіна-Кангаласкага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчаны на правым беразе ракі Лена (амаль на супраць Якуцка) на раўніне Нёрукцяй. З Якуцкам злучаецца: летам паромнай пераправай праз раку Лена, зімой па лёдзе аўтатранспартам, у крыгаход паветраным шляхам і суднамі на паветранай падушцы. Адсюль пачынаюцца 2 дарогі федэральнага значэння М56 «Лена» і «Калымы», а таксама рэспубліканскага значэння «Амга». Насельніцтва 3363 (1979), 3997 (1989), 3327 (2002), 3175 (2010).

Узнік у 1920 годзе як транспартна-перавалачны пункт. З 1971 года рабочы пасёлак у Мегіна-Кангаласкім раёне за 34 км ад райцэнтра сяла Мая.

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96